беларуская  русский  english

Як датэрмінова галасаваў менскі выбаршчык Барыс Мытнік

(з аповеду па тэлефоне)
… Зайшоў я на выбарчы ўчастак. Заля для галасаваньня яшчэ не падрыхтаваная. Па ўказальнікам прайшоў у маленькі пакойчык.
У пакойчыку стаіць стол, за якім сядзіць жанчына, сябра камісіі, і насупраць стаіць выбарчая скрыня. Кабіны для галасаваньня няма. Пытаюся:
- Дзе кабіна для таемнага галасаваньня?
Атрымліваю адказ:
- А я атвярнуся, не буду сматреть.
Прад’яўляю пашпарт, стаўлю подпіс у сьпісе выбаршчыкаў і атрымліваю бюлетэнь. Адна старонка бюлетэню зялёнага колеру. На зялёным полі два подпісы. Паварачаюся да скрыні, жанчына нібыта адвярнулася. Складаю ўдвая бюлетэнь, кладу ў кішэнь і іду да выхаду. Жанчына рэагуе імгненна. Падскоквае да мяне, перагароджвае выхад і крычыць:
- Апусьці бюлетень в урну! Не імееш права выносіть бюлетень! Куда ты его несёш!?
Кажу спакойна:
- У вас няма кабіны, дзе я мог бы таемна прыняць рашэньне. Пайду ў прыбіральню, там хоць ёсьць кабіны, альбо пайду дадому і там вырашу, як мне галасаваць.
Мінаваў жанчыну і спакойна выйшаў з участку.

Занатаваў 17 сакавіка 2006 году Рыгор Асташонак

18.3.2006, 10:45