Нацыянальная Грамадзкая Камісія
Ідэя НГК
Артыкулам 3 Канстытуцыі прадугледжана, што ў выпадку дэфармацыі ўлады, здрады нацыянальным інтарэсам, ператварэньні яе ў ворган прыгнёту народа, народ мае натуральнае права абараніць сваю годнасьць і гонар, сваю свабоду, Закон і Канстытуцыю. НГК ўзьнікла як ворган самаабароны народа ад здрадніцкага, карумпаванага, незаконнага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі і дзейнічае на прынцыпах самаарганізацыі.
Задачы НГК
- Давядзеньне інфармацыі да выбаршчыкаў пра Народнае галасаваньне, як спосаб абвяшчэньня 19 сакавіка 2006 г народнага імпічманту Лукашэнку.
- Забеспячэньне збору бюлетэняў рэжыму і давядзеньне вынікаў Народнага галасаваньня да грамадзтва.
- Распрацоўка тактыкі і арганізацыя агульнанацыянальных акцыяў па адхіленьні Лукашэнкі ад улады.
- Спрыянне перадачы ўлады Часоваму Ўраду.
На першапачатковым этапе каардынацыйныя функцыі НГК ўзяла на сябе Ініцыятыўная група Зянона Пазьняка.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь
Артыкул 3. Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Народ ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна і праз прадстаўнічыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй.
Любыя дзеянні па дасягненню дзяржаўнай улады гвалтоўнымі метадамі, а таксама шляхам іншага парушэння законаў Рэспублікі Беларусь караюцца згодна з законам.